СМІ: Пуцін змяніў месца жыхарства праз параною і стрэс
5- 30.03.2023, 14:08
- 19,790

Кіраўнік РФ пераехаў у больш ахоўную «цытадэль».
Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін пераехаў жыць у Крэмль праз параною і стрэс, выкліканы вайной Расеі супраць Украіны, піша брытанскі таблоід The Mirror.
Журналісты заявілі, што Пуцін «кінуў сваю палюбоўніцу-гімнастку, 39-гадовую Аліну Кабаеву, і іх маленькіх дзяцей, каб жыць у самай вядомай цытадэлі Расеі».
Мяркуюць, што дыктатар пераехаў у Крэмль, які добра ахоўваецца, з меркаванняў бяспекі.
Да гэтага часу 70-гадовы Пуцін жыў у сваёй афіцыйнай рэзідэнцыі Нова-Агараве ў Падмаскоўі.
У адным з інтэрв'ю дыктатар прызнаў, што прымаў лідара Кітая Сі Цзіньпіна ў сваёй крамлёўскай кватэры.
«Я тут працую і часта праводжу шмат начэй», - сказаў ён.
Ягоны прэс-сакратар Дзмітрый Пяскоў даў зразумець, што пастанова Пуціна жыць побач са сваім крамлёўскім офісам была наўпрост звязаная з вайной.
«Ён выкарыстоўвае гэтую кватэру, бо ў яго шчыльны працоўны графік», – сказаў Пяскоў.