Лукашысты занерваваліся праз менскіх актывістаў
5- 30.03.2023, 12:47
- 15,896

Людзі ўзбунтаваліся з-за новага цэха «Камунаркі».
Да актывістаў, якія збіраюць подпісы супраць будаўніцтва ў Менску новага цэха фабрыкі «Камунарка», прыйшлі з ператрусамі.
Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». Нікога не затрымалі, але правялі размовы.
Сілавікі патлумачылі, што «выканкам нярвуецца» і «настойліва папрасілі не замінаць працы дзяржаўных органаў».
Новы цэх «Камунаркі» па перапрацоўцы какава-бабоў плануюць пабудаваць у раёне вуліцы Ангарскай. Нагадаем, прадпрыемства хоча нарасціць вытворчасць уласных какава-паўфабрыкатаў. Існуючыя магутнасці даюць магчымасць забяспечыць толькі 40 адсоткаў неабходных паўфабрыкатаў, астатняе імпартуецца з еўрапейскіх краін.