У Беларусі сталі ахоўваць сэканд-хэнды пасля завозу новага адзення
25- 30.03.2023, 12:01
- 13,922

Відэа незвычайных ахоўнікаў з’явілася ў Сеціве.
У Беларусі сілавікі пачалі суправаджаць адкрыццё крамаў сэканд-хенда пасля абнаўлення тавараў. Відэа незвычайных ахоўнікаў апублікавалі ў Тікток, піша «Зеркало».
Адкрыццё сэканд-хэндаў пасля завозу новай партыі адзення ў Беларусі часта суправаджаецца «штурмам», які ладзяць пакупнікі. Магчыма, менавіта гэта стала прычынай суправаджэння міліцыяй адкрыцця адной з такіх крамаў. На відэа бачна, што два супрацоўнікі сілавых структур стаяць ля ўваходу ў краму ў поўным абмундзіраванні. У якім населеным пункце знята відэа, не пазначаная.
На відэа нярэдка трапляюць крамы сеткі «Мода Макс», дзе адзенне прадаюць на вагу. Гэта крамы кампаніі «Юнісейл», у мінулым годзе рэарганізаванай у «Юнісейл гандаль».
Watch on TikTok
Сярод нецярплівых пакупнікоў, як вынікае з допісаў у сацыяльных сетках, шмат падлеткаў і моладзі. «Выклікай міліцыю, усё!» — кажа на адным з відэа супрацоўніца сэканда, якая адчыняе дзверы крамы. На іншым відэа гэтая ж жанчына заяўляе: «Я выклікаю міліцыю, адсюль ніхто не выйдзе!»
Пры гэтым адной з жанчын, якая стаяла ў чарзе, даводзіцца адысці ў бок ад уваходу, каб не збіў натоўп. «Бабулю шкада», - пішуць у каментарах пад відэа.
Watch on TikTok
«Часцей за ўсё натоўпы людзей бываюць у дні завозу новых тавараў, асабліва калі гэта выходныя ці вакацыі. Для падлеткаў гэта як быццам забаўка», - расказаў «Зеркалу» адзін з пастаянных пакупнікоў крам адзення.
«Чарга часам ужо за гадзіну да адкрыцця стаіць», – напісаў іншы пакупнік.
Часам людзі стаяць у чарзе нават на холадзе і пад снегам.
Порой люди стоят в очереди даже на холоде и под снегом.