«На Ваенным таксама ездзяць, людзей камянямі абсыпаюць»
5- 30.03.2023, 11:47
- 6,722

Калона трактароў зладзіла пыльную буру ў Баранавічах.
У сацсетках з'явілася відэа, як увечары 29 сакавіка спецтэхніка камунальных службаў праводзіла прыборку праезнай часткі на вуліцы Царука ў Баранавічах, піша intex-press.by.
На кадрах бачна, што пасля праходу трактароў, праз клубы пылу, паднятыя шчоткамі, немагчыма нічога ўбачыць.
«Няўжо нельга пусціць наперадзе трактароў палівальную машыну? Мусіць кіраўніцтву не можв дадумацца. На дварэ ХХI стагоддзе», - напісаў аўтар роліка.
А вось, што напісалі іншыя гараджане і ў каментарах:
«А вы даўно бачылі палівальнае машыну ў нашым горадзе??!!».
«На Ваенным таксама ездзяць, людзей камянямі абсыпаюць, а таксама і машыны на паркоўках крам, бітае шкло, кузавы і бамперы. А выставіць прэтэнзіі няма каму».
«Бывае, што гарадскі аўтобус дагоніць такую калону і не можа абагнаць. Потым спазняецца хвілін на 10».