Пад Вуглядарам зліквідавалі дэпутата з Бураціі
6- 30.03.2023, 11:25
- 5,548

Да дзяржаўнай службы акупант працаваў ветэрынарам-санітарам.
У баях пад Вуглядарам на Данеччыне ўкраінскія абаронцы зліквідавалі 35-гадовага расейскага акупанта Дашу Дарыжапава. Сельскі дэпутат з Бураціі пераадолеў звыш 6 тысяч км дарогі, каб ваяваць супраць УСУ, паведамляе obozrevatel.com.
Яго напаткала смерць нібы ад аскепкавай раны. «Дэмілітарызацыю» захопніка пацвердзілі ў РФ, анансуючы ягонае пахаванне на 31 сакавіка.
Згодна з некралогам, «чацвёртае дзіця ў сям'і» Даша Ігаравіч 13.01.1988 г.н. быў родам з сяла Хуртагі Рэспублікі Бураціі. Ён скончыў школу і паступіў Бурацкую рэспубліканскую вучэльню культуры і мастацтваў.
Ці скончыў буратаў ВНУ, мэдыі не пішуць, але адзначаюць, што тэрміновую службу той адслужыў - у адным з падраздзяленняў Маскоўскай вайсковай акругі.
Пасля вяртання дадому Дарыжапаў пачаў працаваць ветэрынарам-санітарам. Пазней скончыў Бурацкую сельскагаспадарчую акадэмію і далей сабе працаваў, "але ўжо дыпламаваным спецыялістам".
На пуцінскую "спецаперацыю" буратаў пайшоў 21 верасня 2022 года. У акупацыйных войсках «мобік» быў старшым вылічальнікам мотастралковага батальёна.
«Дэмілітарызаваўся» малодшы сяржант Дарыжапаў 18 сакавіка ад аскепкавых ран у сяле Нікольскім на Данеччыне, што каля Вуглядару.
Прапагандысты сцвярджаюць, нібыта Дашу Ігаравіча прадставілі да пасмяротнага ўзнагароджання «ордэнам мужнасці». але дакладна толькі тое, што на 31 сакавіка ў Хуртазе запланавалі пахаванне дэпутата сельскага паселішча «Хуртагінскага», які загінуў як ваенны злачынец.
