Генеральны сакратар СНД: У ядзернай зброі ў Беларусі будзе «падвойная кнопка»
14- 30.03.2023, 11:15
- 8,976

Лукашэнка становіцца паўнавартасным суўдзельнікам міжнароднага ядзернага тэрарызму.
Пастанова аб ужыванні ядзернай зброі будзе прымацца Беларуссю і Расеяй супольна, заявіў генеральны сакратар СНД Сяргей Лебедзеў.
Словы «генсака» цытуюць расейскія прапагандысцкія СМІ.
"Ужо вядома, што будзе падвойная кнопка для пастановы аб ужыванні: будуць вызначаць і ў Расеі, і ў Беларусі", - растлумачыў генеральны сакратар.
Як паведамляў сайт Charter97.org, прэзідэнт Расеі Пуцін заявіў аб тым, што РФ размесціць у Беларусі тактычную ядзерную зброю. Будаўніцтва сховішча для ядзернай зброі ў Беларусі плануюць закончыць 1 ліпеня.