У Бранску са стралянінай напалі на вайсковую частку РФ
2- 30.03.2023, 10:20
- 13,514

У горадзе абвешчаны план "Сірэна".
У Расеі зноў узнікла новая праблема ў вайсковай часціне. У Бранску невядомы страляў у жаўнера, які ахоўвае вайсковы склад.
Пасля гэтага ў расейскім горадзе ўвялі план "Сірэна". Пра гэта паведамляюць расейскія прапагандысцкія мэдыі, інфармуе «24 канал».
29 сакавіка на тэрыторыі вайсковай часціны былі чутныя два стрэлы, у выніку якіх быў паранены вайсковец, што ахоўваў склады.
Таму ў горадзе ўвялі план "Сірэна" і адшуквалі мужчыну, апранутага ва ўсё цёмнае і са зброяй. Праз чатыры гадзіны выявілася, што нікога і не было - у жаўнера выпадкова стрэліў калега, які нёс з ім службу.
Цяпер усе абставіны высвятляюць.
Іншыя падобныя выпадкі
Такія выпадкі ў Расеі - не адзінкавыя. Надоечы ў Курскай вобласці адбылася страляніна паміж жаўнерамі. У выніку гэтага адзін з іх загінуў.
Надзвычайнае здарэнне адбылося ў 37-й мотастралковай брыгадзе в/ч 69647, якая часова дыслакуецца на тэрыторыі Суджанскага раёна Курскай вобласці.
Папярэдне, 22-гадовы Магамед М. пачуў старонніх асоб у зоне варты. Ён гукнуў: "Стой, хто ідзе?", аднак адказу не было. Пасля гэтага жаўнер пачаў страляць.
Як стала вядома, у выніку страляніны загінуў 19-гадовы жаўнер з Татарстана Тамір Г., яшчэ адзін 22-гадовы жаўнер з Новасібірска Уладзіслаў К. трапіў у шпіталь.