Харватыя перадасць Украіне гелікаптэры Мі-8
3- 29.03.2023, 20:28
- 4,352

Кіеў атрымае 14 гелікаптэраў Мі-8 і Мі-8 МТВ.
Харватыя ўжо ў найбліжэйшы час перадасць Украіне гелікаптэры Мі-8.
Пра гэта піша Charter97.org са спасылкай на заяву кіраўніка Мінабароны Харватыі Марыё Баножыч.
Паводле ягоных словаў, урад Харватыі з пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварвання падтрымлівае Украіну.
«І адным з крокаў такой падтрымкі з'яўляецца пастанова, якую цяпер разглядае наш урад, а адным з пунктаў гэтай пастановы ёсць гелікаптэры. Я спадзяюся, што ў найбліжэйшы час мы можам закончыць перадачу», – сказаў Баножыч.
Харватыя ў сакавіку павінна пачаць перадачу Украіне 14 транспартных гелікаптэраў. Цяпер дванаццаць гелікаптэраў Мі-8МТВ-1 і два Мі-8Т былі выведзеныя са складу Узброеных сілаў Харватыі.
Яшчэ ў лістападзе паведамлялася, што Міністэрства абароны Харватыі ўзгадніла перадачу Украіне 14 гелікаптэраў Мі-8 і Мі-8 МТВ.