26 красавiка 2024, Пятніца, 12:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Змоўшчыкі чакаюць паразы?

4
Змоўшчыкі чакаюць паразы?
ІГАР ЭЙДМАН

У калякрамлёўскіх колах чакаюць украінскага контрнаступу.

Упэўнены, што ўкраінскага наступу з надзеяй чакаюць не толькі ў Кіеве, але і ў Маскве, у калякрамлёўскіх колах. Параза расейскага войска і ўцёкі яго нават толькі да лініі супрацьстаяння на пачатак буйнамаштабнага ўварвання 24 лютага 2022 года можа стаць сігналам для палацавага перавароту. Без гэтага верхавіна не зможа аб'яднацца, каб скінуць Пуціна.

Па-першае, таму што там яшчэ не ўсе страцілі надзею неяк пазбегнуць катастрофы. А па-другое, верхавіне выгадна, каб параза ў вачах грамадства была звязаная непасрэдна з Пуціным, якога можна будзе прыбраць менавіта як няўдачніка, які саступіў, чыя ваенная авантура цалкам правалілася.

У гэтым выпадку вайна дастаткова хутка скончыцца. Новыя расейскія ўлады, кім бы яны ні былі, будуць вымушаныя дамаўляцца з Захадам і таму прыбяруцца з Украіны, выдадуць Пуціна і найбольш адыёзных злачынцаў, будуць плаціць рэпарацыі.

Так што будучыня ўкраінскага контрнаступу мае не толькі ваеннае, але і вялікае палітычнае значэнне.

Ігар Эйдман, Facebook

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках