29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маравецкі пра пастанову МАК дапусціць спартоўцаў з РФ і Беларусі: Гэта скандал і здрада

18
Маравецкі пра пастанову МАК дапусціць спартоўцаў з РФ і Беларусі: Гэта скандал і здрада
МАТЭВУШ МАРАВЕЦКІ

Прэм'ер Польшчы заклікаў абараніць спорт ад расейскага ўплыву.

Польшча выступае супраць пастановы Міжнароднага алімпійскага камітэта вярнуць на спаборніцтвы спартоўцаў з Расеі і Беларусі, адхіленых пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне. Пра гэта прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі напісаў 28 лютага ў Twitter.

Кіраўнік польскага ўрада асудзіў дазвол МАК выступаць расейскім і беларускім камандам без дзяржаўнай ідэнтыфікацыі, пад так званым «нейтральным сцягам».

«Пастанова МАК вярнуць да спаборніцтваў расейскіх спартоўцаў - гэта скандал і здрада сапраўднаму духу спорту», - мяркуе ён.

Маравецкі даручыў міністру спорту і турызму Камілю Бартнічуку перадаць «цвёрдае пярэчанне» Польшчы кіраўніцтву камітэта.

«Мы зробім усё магчымае, каб захаваць спорт свабодным ад расейскага ўплыву», - дадаў польскі прэм'ер.

28 сакавіка прэзідэнт камітэта Томас Бах абвясціў, што МАК рэкамендаваў спартыўным федэрацыям дазволіць расейцам і беларусам браць удзел у спаборніцтвах у нейтральным статусе і не дапускаць да спаборніцтваў спартоўцаў і персанал, якія актыўна падтрымліваюць вайну РФ супраць Украіны або маюць дачыненне да расейскага і беларускага войскаў.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках