Украінская выведка аб размяшчэнні ядзернай зброі ў Беларусі: Устаноўлены татальны кантроль
4- 29.03.2023, 17:41
- 10,134

Сочаць і за сітуацыяй у РФ.
Разам з партнёрамі з іншых краінаў Галоўная ўправа выведкі Мінабароны Украіны кантралюе магчымае размяшчэнне ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі, а таксама адсочвае сітуацыю ў Расеі. Пра гэта заявіў прадстаўнік ГУР Андрэй Чарняк.
- Мы кантралюем тое, што адбываецца на тэрыторыі Беларусі, прынамсі, у месцах размяшчэння расейскіх падраздзяленняў. Кантралюем сітуацыю і ў самой Расеі. Гэта ў прыярытэце не толькі ва ўкраінскіх спецслужбаў, але і сусветнай супольнасці. Татальны кантроль. Пакуль мы бачым інфармацыйную акцыю на ўзроўні заяваў і слоў, не больш, — пракаментаваў Чарняк нядаўнюю заяву Пуціна аб пастанове размясціць ядзерную зброю ў Беларусі.
Прадстаўнік ГУР таксама адзначыў, што ў выведцы ацэньваюць гэтую заяву як чарговы шантаж з боку Расеі.