Стала вядома, за што затрымалі сына Анатоля Лябедзькі
37- 29.03.2023, 17:25
- 19,740

Мужчыну арыштавалі на 15 дзён.
Беларускія сілавікі 28 сакавіка затрымалі Арцёма Лябедзьку - сына экс-кіраўніка Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі.
Сына палітыка асудзілі паводле адміністрацыйнага артыкула 19.1 (дробнае хуліганства), паведаміў «Нашай Ніве» Анатоль Лябедзька. У пратаколе - стандартныя фармулёўкі. Напісалі, што ён нібыта прыйшоў а 8-й гадзіне вечара да будынку Кастрычніцкага РУУС, размахваў рукамі, лаяўся і прыставаў да міліцыянтаў.
Мужчыну далі 15 дзён.
Анатоль Лябедзька мяркуе, што на сына быў ціск і ён можа працягвацца і пасля гэтых 15 дзён.