1 траўня 2024, Серада, 23:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Браняваная калона кадыраўцаў разбілася на Крымскім мосце

Браняваная калона кадыраўцаў разбілася на Крымскім мосце

Акупанты здымалі відэа для «ТікТок».

Байцы чачэнскага кіраўніка Рамзана Кадырава 27 сакавіка ўчынілі масавае ДТЗ на Крымскім мосце.

Як ні дзіўна, аварыя адбылася з-за таго, што "кадыраўцы" здымалі ТікТок, піша Telegram-канал «Воля».

«Як кажуць вайсковыя крыніцы, пяць бронеаўтамабіляў палка «Ахмат» зладзілі гонкі, кіроўцы хацелі зняць відэа. У выніку чатыры браневікі сутыкнуліся. Двое вайскоўцаў атрымалі раненні. Рух па мосце быў перацяты на паўтары гадзіны. Чакаем калі хтосьці з гоншчыкаў усё ж выкладзе відэа заезду», - гаворыцца ў паведамленні.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках