2 траўня 2024, Чацвер, 1:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ адціснулі расейцаў ад важнай «артэрыі» пад Бахмутам

1
УСУ адціснулі расейцаў ад важнай «артэрыі» пад Бахмутам

Брытанская выведка раскрыла дэталі паспяховай аперацыі.

УСУ адціснулі расейцаў ад адной з ліній забеспячэння Бахмута. У групы «Вагнер» назіраюцца праблемы з асабовым складам.

Пра гэта паведамляе Міністэрства абароны Вялікабрытаніі ў Twitter.

Як адзначаецца ў справаздачы, баі за Бахмут працягваюцца, хаця колькасць атак расейскіх войскаў у параўнанні з апошнімі тыднямі скарацілася.

Са звестак брытанскай выведкі, адным з ключавых дасягненняў УСУ стала аперацыя адціскання расейскіх баевікоў групы "Вагнера" з маршруту 0506. Гэтая другарадная вясковая дарога стала важнай лініяй забеспячэння для ўкраінскіх абаронцаў. Група "Вагнер" раней знаходзілася ў межах некалькіх сотняў метраў ад маршруту.

Пры гэтым 26 сакавіка расейскія СМІ заявілі, што "Вагнер" узяў пад поўны кантроль завадскі комплекс АЗАМ на поўнач ад цэнтра Бахмута. "Тым не менш, гэты раён, магчыма, застаецца спрэчным, як гэта было на працягу апошніх двух тыдняў", - гаворыцца ў паведамленні.

Цяпер, калі група "Вагнер" пацвердзіла вызваленне не менш як 5 000 крымінальнікаў, недахоп складу перашкаджае наступальным намаганням Расеі ў гэтым сектары, адзначаюць у Мінабароны Брытаніі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках