25 красавiка 2024, Чацвер, 22:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітай адказаў на заяву Пуціна аб размяшчэнні ядзернай зброі ў Беларусі

58
Кітай адказаў на заяву Пуціна аб размяшчэнні ядзернай зброі ў Беларусі

Пекін нагадаў аб заяве чальцоў Рады бяспекі ААН.

МЗС Кітая нагадаў аб супольнай заяве пяці пастаянных чальцоў Рады Бяспекі ААН аб прадухіленні ядзернай вайны і недапушчэнні гонкі ўзбраенняў ад 3 студзеня 2022 года. Такім чынам адрэагавала ў панядзелак падчас брыфінгу афіцыйная прадстаўніца МЗС КНР Мао Нін на пытанне РІА «Новости» аб планах Крамля размясціць тактычную ядзерную зброю ў Беларусі.

«Лідары дзяржаў, якія валодаюць ядзернай зброяй, выступілі з супольнай заявай, у якой гаварылася, што немагчыма перамагчы або весці ядзерную вайну, (у заяве) падкрэслівалася, што трэба пазбягаць войнаў паміж дзяржавамі, якія валодаюць ядзернай зброяй, і зніжаць стратэгічныя рызыкі», - сказала кітайская дыпламатка.

Маа Нін падкрэсліла, што ў цяперашніх абставінах усе бакі «павінны засяродзіцца на дыпламатычных намаганнях для мірнага ўрэгулявання ўкраінскага крызісу і працаваць разам, каб спрыяць зняццю напружання».

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках