Украінскія памежнікі ў Бахмуце знішчылі групу вагнераўцаў
- 26.03.2023, 19:44
- 5,330

Відэа.
Байцы Дзяржаўнай памежнай службы Украіны з дапамогай мінамётаў нанеслі ўдар па адным з месцаў збору расейскіх штурмавікоў з так званай «групы Вагнера» у Бахмуце Данецкай вобласці. Сама меней 15 наймітаў ліквідаваныя.
Пра гэта ДПСУ паведаміла ў Facebook.
Збой «вагнераўцаў» у Бахмуце зафіксавала аэравыведка памежнікаў. Прасачыўшы за сыходам адной з груп, байцы ўсталявалі, што вораг засяроджваецца ў гаражным масіве.
«Пасля мінамётных абстрэлаў асяродак акупантаў быў рассеяны. Як вынік, памежнікі знішчылі сама меней 15 наймітаў», - адзначылі ў ДПСУ.