OneWeb запусціла апошнюю партыю спадарожнікаў для глабальнага інтэрнэту
3- 26.03.2023, 19:28
- 6,892

OneWeb з'яўляецца канкурэнтам Starlink Ілана Маска.
Сёння, 26 сакавіка, кампанія OneWeb, якая з'яўляецца канкурэнтам Starlink Ілана Маска, запусціла апошнія 36 спадарожнікаў са свайго першапачатковага "сузор'я" з 616 спадарожнікаў.
Пра гэта паведамляе Bloomberg.
"Сузор'е" з 616 спадарожнікаў дазволіць OneWeb прапанаваць глабальнае шырокапалоснае інтэрнэт-пакрыццё ўжо ў гэтым годзе.
Са слоў генеральнага дырэктара кампаніі Ніла Мастэрсана, цяпер кампанія мае дастаткова хуткасных касмічных апаратаў на арбіце, каб ужо ў траўні прапанаваць шырокапалосны доступ для бізнэсу і ўрадавых кліентаў у 48 штатах ЗША, а да канца 2023 года – глабальнае пакрыццё.
Запуск з'яўляецца важнай вяхой у новай касмічнай гонцы, якая мае на мэце аперазаць Зямлю тысячамі нізкалетных касмічных апаратаў для шырокапалоснай сувязі.