«Белавія» перайшла на летні расклад
7- 26.03.2023, 17:32
- 6,738

Прамыя рэгулярныя рэйсы авіяперавозчык выконвае толькі ў 17 гарадоў.
«Белавія» паведаміла ў сваім тэлеграм-канале аб тым, што перайшла з 26 сакавіка на летні расклад. Ён будзе дзейнічаць да 28 кастрычніка.
Таксама беларускі нацыянальны авіяперавозчык нагадаў, у якія гарады можна паляцець з «Белавія». Прамыя рэгулярныя рэйсы ёсць у 17 гарадоў - Баку, Ерэван, Тбілісі, Батумі, Кутаісі, Маскву, Санкт-Пецярбург, Калінінград, Сочы, Екацярынбург, Казань, Нур-Султан, Стамбул, Ташкент, Туркменбашы, Дубай і Шарджу.