У Вільні прэзэнтуюць кнігу з лістамі і ўспамінамі Алеся Бяляцкага
2- 26.03.2023, 16:53
- 1,588

Прэзэнтацыя адбудзецца 28 сакавіка.
У Цэнтры беларускай культуры і супольнасці ў Вільні 28 сакавіка будзе прэзэнтацыя кнігі "Алесь Бяляцкі". У ёй возьме ўдзел жонка нобэлеўскага лаўрэата Наталля Пінчук.
У выданне ўвайшлі тэксты Алеся Бяляцкага, якія былі апублікаваныя ў незалежных беларускіх мэдыях і ў інтэрнэт-блогах, успаміны розных часоў, выняткі з лістоў, якія ён дасылае на волю. Таксама ў кнізе будуць выказванні калег, сяброў і паплечнікаў Бяляцкага. Уключаныя ў выданне і знакавыя фатаграфіі нобэлеўскага лаўрэата.
Пачатак прэзэнтацыі а 18-й гадзіне. Арганізатары запрашаюць усіх ахвочых.