20 красавiка 2024, Субота, 1:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баі за Бахмут: УСУ стабілізавалі сітуацыю каля места

Баі за Бахмут: УСУ стабілізавалі сітуацыю каля места

Але баі яшчэ працягваюцца.

Узброеныя Сілы Украіны здалелі стабілізаваць сітуацыю вакол места Бахмута Данецкай вобласці, але баі працягваюцца, хаця і з меншай інтэнсіўнасцю.

Пра гэта 26 сакавіка паведаміў прадстаўнік Усходняй групоўкі войскаў УСУ Сяргей Чараваты ў эфіры нацыянальнага тэлемарафона, інфармуе «Новое время».

«Учора было на ўсім Бахмуцкім фронце 18 штурмаў, сёння было 17. Дагэтуль было ад 35 да 50 і больш. Аднак гэта патрабуе больш падрабязнай верыфікацыі, аналізу. Магчыма, гэта ў ворага ідзе манеўраванне рэзэрвамі іхнімі, выведка сіл. Агонь пакуль ён вядзе такі ж шчыльны на Бахмуцкім кірунку - 268 абстрэлаў было агулам, 94 абстрэлы толькі самога места Бахмута, 17 сутыкненняў, 13 – ля места», - сказаў Чараваты.

Паводле слоў вяшчальніка, за апошні дзень на Бахмуцкім кірунку расейскія акупацыйныя войскі страцілі танк, баявую машыну дэсанта, баявую машыну пяхоты, самаходную артылерыйскую машыну “Гваздзіка”, два беспілотнікі, ротны камандна-назіральны пункт і дзесяць палявых складоў баявых камплектаў.

Аднак Чараваты адзначае, што войска РФ на працягу апошніх некалькіх тыдняў актывізавала сваю артылерыю на Ліманска-Купянскім кірунку, таму абстрэлы там не спыняюцца.

«За апошні дзень акупанты нанеслі 370 удараў з рульнай і рэактыўнай артылерыі. Там адбылося 10 баявых сутыкненняў, вораг страціў танк, баявую машыну пяхоты, баявую машыну дэсанта і, галоўнае, 92-я брыгада гэтай раніцай знішчыла дарагую станцыю радыёэлектроннай барацьбы», — адзначыў вяшчальнік Усходняй групоўкі.

Чараваты таксама адзначыў адрозненне наступальных дзеянняў расейцаў на Купянска-Ліманскім кірунку - тут акупанты працуюць больш прафесійна, баі нагадваюць класічную вайну з вялікай колькасцю тэхнікі, там дзейнічаюць рэгулярныя войскі, таму і страты расейскіх захопнікаў меншыя.

Вайсковец дадаў, што за мінулы дзень страты пуцінскага войска на Купянска-Ліманскім кірунку склалі 60 забітымі і блізу 100 параненымі, тады як на Бахмуцкім, у перыяд дзейнасці там вагнераўцаў, 100 забітымі былі звычайнай з'явай.

Чараваты таксама пракаментаваў інфармацыю заходняй выведкі, што расейскі наступ на ўсходзе Украіны "захлынуўся".

«Мы не далі ворагу нідзе прарваць нашу абарону. Не далі яму дамагчыся якога-небудзь значнага поспеху ў стратэгічнай наступальнай аперацыі. Таму, магчыма, можна і пагадзіцца з гэтым сцвярджэннем», - падсумаваў прадстаўнік УСУ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках