Украінскія памежнікі збілі восем расейскіх беспілотнікаў
- 26.03.2023, 15:48
- 3,610

Адзін з БПЛА быў са слёзатачывай гранатай.
Украінскія памежнікі збілі восем расейскіх беспілотнікаў, адзін з БПЛА быў са слёзатачывай гранатай К-51, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнай памежнай службы Украіны.
«На працягу апошніх трох дзён памежнікі прызямлілі восем беспілотнікаў ворага, з дапамогай якіх расейскія войскі вялі разведвальную дзейнасць, ці ж спрабавалі скінуць боепрыпасы на пазіцыі Сіл абароны», - гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што байцы Луганскага памежнага атрада пасля таго, як «прызямлілі» дрон, выявілі на ім сістэму скіду з аэразольнай слёзатачывай гранатай К-51.
«Такія боепрыпасы распыляюць рэчыва, якое можа пашкоджваць дыхальныя шляхі і можа шкодзіць здароўю», - дадалі памежнікі.