Упершыню ў беларускага горада з'явілася свая парфума
8- 26.03.2023, 15:36
- 6,496

Парфума распрацоўваліся пасля вывучэння аўтарам гісторыі і культуры горада.
Упершыню ў Беларусі ў горада з'явіліся свае духі. Персанальны водар стварылі для Берасця. Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале паведаміў старшыня Берасцейскага гарвыканкама Аляксандр Рагачук.
Водар будзе называцца «Брэст». Склаў яго Улад Рэкунаў, вучань Сафіі Ходаш-Гройсман - адной з самых тытулаваных парфумераў свету. У майстэрні Рэкунава стваралі парфуму для Патрысіі Каас, Мірэй Мацье, Валерыя Меладзэ, Філіпа Кіркорава. Першапачаткова для горада ён прыдумаў шэсць варыянтаў водараў. З іх спецыяльная камісія выбрала «самы духмяны».
- Парфума распрацоўвалася пасля вывучэння аўтарам гісторыі і культуры Берасця, - адзначыў Аляксандр Рагачук. - Піраміда водару «Брэст» унікальная.
Прэзентацыя парфумы адбудзецца на парфумерным шоў, якое пройдзе ў Дзень горада - 28 ліпеня. Цяпер дызайнеры распрацоўваюць для парфумы арыгінальныя флакон і пакаванне.
- Прысвячаць водары гарадам - тэма для сусветнай парфумерыі не новая. Варта ўзгадаць такія духі, як Paris ад Yves Saint Laurent, Tokyo ад Kenzo, Roma ад Laura Biagiotti, London ад Burberry і гэтак далей <…>, - напісаў Аляксандр Рагачук. — У Беларусі няма парфумаў, прысвечаных гарадам, таму ў гэтай сферы «Брэст» і як горад, і як парфума будзе першай!