18 красавiка 2024, Чацвер, 9:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямеччына падрыхтавалася выслаць дзясяткі расейскіх дыпламатаў праз падазрэнне ў шпіянажы

7
Нямеччына падрыхтавалася выслаць дзясяткі расейскіх дыпламатаў праз падазрэнне ў шпіянажы

У ФРГ выкрылі маштабную агентурную сетку.

Міністарка замежных спраў Нямеччыны Аналена Бербок плануе выслаць больш за 30 расейскіх дыпламатаў - іх западозрылі ў датычнасці да стварэння агентурнай сеткі, піша Focus са спасылкай на крыніцы ў органах бяспекі.

Сілавікі прыйшлі да высновы, што супрацоўнікі дыпмісій выкарыстоўваюць свой дыпламатычны імунітэт для вярбоўкі нямецкіх інфарматараў з палітычных, вайсковых, дзелавых і навуковых колаў з мэтай дыверсій і дэзінфармацыі.

Органы бяспекі ўважаюць, што ўсяго пад выглядам дыпламатаў у Нямеччыны дзейнічаюць амаль 160 афіцэраў расейскай разведкі - больш, чым падчас халоднай вайны. Калі намеры Бербок увасобяцца ў жыццё, гэтая высылка стане адной з самых маштабных з пачатку ўварвання ва Украіну - у красавіку 2022 года ў Нямеччыне абвясцілі персонамі нон грата 40 расейскіх дыпламатаў.

Раней міністр унутраных спраў ФРГ Нэнсі Фезер заявіла, што расейскія спецслужбы пастаянна атакуюць краіну рознымі спосабамі, і нямецкім уладам неабходна прыняць больш сур'ёзныя захады па выяўленні шпіёнаў.

Пошук магчымых "кратоў" у спецслужбах Нямеччыне наважылі ўзмацніць пасля таго, як у снежні мінулага года па падазрэнні ў дзяржздрадзе за шпіянаж на карысць Расеі быў арыштаваны супрацоўнік BND. Як высветліў Telegraph, гэтым чалавекам выявіўся былы футбаліст Карстэн Лінцы, які скончыў спартыўную кар'еру дзеля працы ў спецслужбе. Мужчына кіраваў падраздзяленнямі радыёэлектроннай разведкі і ўнутранай бяспекай. Да арышту Лінцы будаваў паспяховую кар'еру, знаходзіўся на шляху да адной з вышэйшых пасад у BND і быў прысвечаны ў сакрэтныя разведзвесткі, у тым ліку аб вайне ва Украіне, якімі абменьваліся заходнія разведслужбы.

У студзені ў аэрапорце Мюнхена затрымалі яго меркаванага саўдзельніка Артура Элера, які, як сцвярджаецца, перадаваў ФСБ сакрэтныя матэрыялы BND. Абодва фігуранты знаходзяцца пад вартай. Іх справы расследуе генеральны пракурор Пітэр Франк.

Арыштаваць Лінку і Элера ўдалося ў рамках неафішаванай аперацыі амерыканскіх і еўрапейскіх спецслужбаў у ліквідацыі расейскай шпіёнскай сеткі ў Еўропе. За год уварвання ва Украіну яна панесла большую шкоду, чым за ўвесь час пасля заканчэння халоднай вайны, адзначала Washington Post.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках