30 снежня 2024, панядзелак, 19:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Князь ты паўхерсонскі»: экс-дэпутат з Масквы накінуўся на Пуціна

21
«Князь ты паўхерсонскі»: экс-дэпутат з Масквы накінуўся на Пуціна

Частку РФ адправілі «ваяваць» з кардонным мячом.

Басманны суд Масквы 24 сакавіка санкцыянаваў завочны арышт расейскага блогера, экс-дэпутата муніцыпальнага сходу Масквы Максіма Каца, абвінавачанага ў «публічным распаўсюджванні заведама ілжывай інфармацыі аб выкарыстанні Узброеных сіл РФ». Цяпер ён знаходзіцца ў Ізраілі.

У кастрычніку мінулага года экс-дэпутат муніцыпальнага сходу маскоўскага раёна Шчукіна быў аб'яўлены МУС у вышук на тэрыторыі РФ, а 9 сакавіка 2023 года следства абвясціла яго ў міжнародны вышук.

У сваю чаргу, блогер выказаў усё, што думае пра дыктатара Уладзіміра Пуціна і развязаную ім вайну ва Украіне, піша dialog.ua.

«Гэта ж нейкі неверагодны… эпічных маштабаў, на які ўвесь свет глядзіць у шоку. Хрэнаў рэканструктар, якому б з кардонным мячом у «ланістэраў» са «старкамі» гуляць, зацягнуў у сваё ўяўленне цэлую краіну. Што ты вярзеш, што ты робіш? Якія новыя тэрыторыі? Ты ўвогуле ў якім годзе жывеш і што думаеш захапіць? Руіны?» - кідаецца з мноствам пытанняў да прэзідэнта РФ Кац.

Калі Пуціну мала руін, то замест запускаў ракет па мірным насельніцтве Украіны блогер прапануе яму з'ездзіць у Архангельск, дзе жылы фонд са сталінскіх баракаў хутка абрынецца на жыхароў без усялякіх бамбёжак.

«Князь ты паўхерсонскі і недазапарожскі, навошта ты ў дамы ракетамі страляў? Пры Пятры Першым ты, які разносіць усё, што ён будаваў проста на вачах, пайшоў бы ўжо пешшу ў Сібір», - адзначае былы чыноўнік.

У канцы Кац заключае: «Усякае ў нашай краіне на троне сядзела, але такое самазабыўнае муд .., ёй Богу, упершыню».

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках