Пуцін распавёў дзіўныя падрабязнасці аб сустрэчы з Сі Цзіньпінам
8- 26.03.2023, 12:16
- 24,502

Кіраўнік Крамля зноў выступіў у ролі казачніка.
Кіраўнік РФ Уладзімір Пуцін падзяліўся дзіўнымі падрабязнасцямі сустрэчы з лідарам Кітая Сі Цзіньпінем у Маскве. У першы дзень візіту кіраўніка КНР у іх нібыта была нефармальная сустрэча.
Пра гэта расейскі кіраўнік распавёў расейскім журналістам, паведамляе «24 канал». Сустрэча Пуціна і Сі ў першы дзень праходзіла ў кватэры кіраўніка Крамля.
Як праходзіла сустрэча Пуціна і Сі
У першы дзень візіту Сі Цзіньпіна ў Маскву, 20 сакавіка, нефармальная сустрэча лідараў Расеі і Кітая доўжылася больш за 4,5 гадзіны. Пуцін патлумачыў, што пасьля ўрачыстага абеду ён запрасіў лідара Кітая ў сваю кватэру непадалёк ад Крамля і размова праходзіла там.
«У нас быў працоўны абед. Затым я запрасіў яго перайсці ў іншае памяшканне. У мяне тут ёсць кватэра, у якой я ў апошні час шмат часу праводжу, працую і ўначы вельмі часта. Мы перабраліся туды. Седзячы ля каміна і папіваючы гарбату, гаварылі пра ўсё не спяшаючыся», - распавёў Пуцін.
Дыктатар кажа, што размаўлялі з Сі Цзіньпінем пра сітуацыю ў свеце «ў розных аспектах». Між іншым, гаварылі і пра кітайскі «мірны план», які Пуціну, відавочна, вельмі падабаецца.