Украіна адказала на ядравы шантаж Пуціна і Лукашэнкі
24- 26.03.2023, 11:41
- 19,582

Рэакцыя РНБА і Офіса Зяленскага.
Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Аляксей Данілаў пракаментаваў заяву расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна аб размяшчэнні тактычнай ядравай зброі ў Беларусі.
З ягоных слоў, гэта крок да ўнутранай дэстабілізацыі краіны. Пра гэта ён напісаў у сваім Twitter.
«Заява Пуціна аб размяшчэнні тактычнай ядравай зброі ў Беларусі - крок да ўнутранай дэстабілізацыі краіны - максімальна павышае ўзровень негатыўнага ўспрымання і грамадскага адрыньвання ў беларускага грамадства Расеі і Пуціна», - канстатаваў ён.
Данілаў таксама дадаў, што тым самым Крэмль фактычна ўзяў Беларусь у ядравыя заложнікі.
Рэакцыя Офіса прэзідэнта Украіны
Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк разлічвае на тое, што Еўропа ўзмоцніць санкцыі супраць Расеі ў адказ на яе пастанову размясціць тактычную ядравую зброю ў Беларусі.
Ён заклікаў да ўвядзення абмежаванняў супраць «Расатама». Сваё меркаванне ён агучыў у эфіры тэлеканала LCI.
Пры гэтым Падаляк таксама заклікаў павялічыць пастаўкі зброі Украіне для контрнаступлення праз недахопу ў УСУ 155-міліметровых набояў, танкаў і тактычнай амуніцыі.
«Неабходна павялічыць вайсковы патэнцыял Украіны для контрнаступлення і ўзмацніць санкцыі супраць Расеі», - адзначыў прадстаўнік АП.