Украінскія вайскоўцы паказалі, як праскочылі ў Бахмут пад ураганным абстрэлам
2- 26.03.2023, 10:53
- 6,280

Унікальнае відэа з «дарогі жыцця».
За 6 месяцаў разлютаваных баёў расейцам не ўдалося перарэзаць лагістыку ўкраінскаму кантынгенту ў Бахмуце. Аднак асноўная «дарога жыцця» знаходзіцца пад агнявым кантролем УС РФ.
Відэа небяспечнага заезду ў Бахмут апублікавалі ўкраінскія памежнікі.
Адважныя памежнікі пад пазыўнымі «Паляўнічы» і «Змей» паказалі кадры, як заязджаюць у Бахмут у пятніцу, 24 сакавіка. У раёне «Самалёта» яны патрапілі пад удары расейцаў.
«Гэта па нам ужо (б'юць - рэд)... Газуй наперад!» - кажа на відэа ўкраінскі абаронца.
На шчасце, байцы без пашкоджанняў заехалі ў горад. «Мы праскочылі, канец сувязі», - адзначае памежнік у канцы відэа.