20 красавiка 2024, Субота, 1:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі на волю выйшла больш за пяць тысячаў памілаваных зэкаў з ПВК «Вагнер»

12
У Расеі на волю выйшла больш за пяць тысячаў памілаваных зэкаў з ПВК «Вагнер»

35000 наймітаў загінулі ва Украіне.

Больш за 5000 зняволеных, якія цягам паўгода змагаліся на баку ПВК «Вагнер» ва Украіне, выйшлі на волю ў РФ пасля атрымання прэзідэнцкага памілавання. Пра гэта заявіў заснавальнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын, словы якога прыводзіць ягоная прэс-служба.

Як адзначыў Прыгожын, толькі 0,31 адсотка з іх учынілі новыя злачынствы цягам першага месяца пасля вызвалення, што ў 10–20 разоў менш, чым стандартныя паказнікі да службы ў ПВК. Тыя ж зняволеныя, якія ўчынілі новыя злачынствы, у асноўным нападаюць на людзей з антываеннымі поглядамі. «Гэта ў асноўным калецтвы рознай ступені цяжкасці, [нанесеныя] тым людзям, якія запрагаюць за кіеўскі рэжым і выступаюць супраць задачаў, якія пастаўленыя ў рамках СВА», – растлумачыў Прыгожын.

СМІ раней паведамлялі пра злачынствы, учыненыя былымі байцамі ПВК «Вагнер», у тым ліку пра напад на паліцыянтаў. У адным з іх «вагнеравец», які вярнуўся ў Расею з Украіны са зброяй, адкрыў агонь па паліцыянтах з кулямёта, прыняўшы іх за вайскоўцаў УСУ, піша The Moscow Times.

Прыгожын таксама заявіў, што да сярэдзіны траўня ягонае войска наймітаў плануе набраць яшчэ 30000 чалавек. Прадстаўнік Рады нацыянальнай бяспекі ЗША Джон Кірбі паведамляў, што ПВК «Вагнер» страціла за год вайны ва Украіне столькі сама людзей, колькі плануе набраць Прыгожын да траўня.

Набор зняволеных у ПВК «Вагнер» дасягнуў піка восенню 2022 года. Тады асуджаным прапаноўвалі змякчыць пакаранне пасля шасці месяцаў службы. Як раней паведамляла брытанская выведка, групоўка збіраецца выканаць абяцанне і даць тым, хто выжыў, свабоду.

Паводле падлікаў Вашынгтона, ПВК «Вагнер» на канец 2022 года складалася з 50000 чалавек, з якіх 40000 былі рэкрутаваныя ў расейскіх турмах, а толькі 10000 былі прафесійнымі байцамі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках