У КДБ вялікі перапалох
9- 25.03.2023, 13:58
- 25,768

Сітуацыя цікавая з некалькіх пунктаў гледжання.
Як паведамляў сайт Charter97.org у «ліквідаванага замежніка» з Гародні Аляксея Ламакіна, які, на думку беларускіх уладаў, рыхтаваў тэракты і меў фальшывы расейскі пашпарт, меўся яшчэ адзін падроблены дакумент. Такія ў Беларусі выдаюць супрацоўнікам міліцыі і спецслужбаў.
Тэлеграм-канал «Нік і Майк» пракаментаваў новыя звесткі аб «гарадзенскім замежніку»:
- Вернемся да сітуацыі з «тэрарыстам» Ламакіным. Яна цікавая з некалькіх пунктаў гледжання.
Як заўсёды, калі «кантора» спрабуе паказаць альтэрнатыўную рэальнасць, здараюцца недапрацоўкі.
Коратка: пашпарт Ламакіна зроблены самім КДБ, а інсцэніроўка аператыўных здымкаў зробленая, каб яшчэ больш усіх заблытаць. Калі адкуль з такім пашпартам і можна было прыехаць, то толькі з Расеі.
Але ў гэтай сітуацыі частка інфармацыі - усё ж праўда. Нехта сапраўды рыхтаваў гэтую гісторыю, і гэта не КДБ, як бывае звычайна перад Днём Волі.
«Нік і Майк» паведамляе, што ў канторы вялікі перапалох. Яны дакладна не ведаюць, адкуль з'явіўся Ламакін, хто і калі зрабіў схованку, хто стаіць за Ламакіным. І гэта выклікае шмат пытанняў. І чаканні новых пагроз.
А як паказвае сітуацыя ў Мачулішчах, чакаць небяспекі можна з розных бакоў. Гэта тое жыццё, якое заслужыла хунта.