19 красавiка 2024, Пятніца, 4:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ нанеслі паражэнне расейскім войскам пад Аўдзееўкай

6
УСУ нанеслі паражэнне расейскім войскам пад Аўдзееўкай

Новыя мапы баёў ад аналітыкаў ISW.

Расейскія акупацыйныя войскі не спыняюць штурмаваць Бахмут у надзеі поўнага захопу населенага пункта. На 24 сакавіка расейцы дабіліся толькі нязначных поспехаў у горадзе і яго наваколлях.

У той жа час пад Адвееўкай Данецкай вобласці вораг не мае ніякіх поспехаў. Пра гэта гаворыцца ў аналітыцы Інстытута вывучэння вайны (ISW).

На Бахмуцкім кірунку расейскія акупанты прасунуліся ў бок аўтамагістралі Т0504 Канстанцінаўка-Часовы Яр-Бахмут на поўдзень ад Іванаўскага прыкладна за 7 км на паўднёвы захад ад Бахмута. Таксама геалакацыйныя кадры пацвярджаюць, што захопнікі маюць невялікі поспех на захад ад Залізянскага і ў межах самога паўночнага Бахмута.

Са слоў спікера Усходняй групы войскаў УСУ палкоўніка Сяргея Чараватага, расейскія паветрана-дэсантныя войскі і іншыя расейскія сілы ўзмацняюць групоўку ПВК «Вагнер» вакол Бахмута. Ён дадаў, што за апошні дзень пад Бахмутам адбыліся 32 баявыя сутыкненні.

Украінскі Генеральны штаб паведаміў, што УСУ адбівалі расейскія атакі на сам Бахмут, на паўночны захад ад Бахмута і на паўднёвы захад ад населенага пункта.

Таксама расейскія войскі працягваюць праводзіць наземныя атакі на Аўдзееўскім кірунку. Вораг на гэтым адцінку фронту поспеху не мае. Расейскія сілы правялі беспаспяховыя наступальныя аперацыі ў кірунку самой Аўдзееўкі, а таксама паблізу ад суседніх населеных пунктаў.

Войскі РФ вялі абстрэлы паблізу Стэпавага, Паўночнага, Новакалінава і Новабахмутаўкі. Акрамя таго, вораг спрабаваў наступаць на паўночна-заходняй ускраіне Данецка ля Першамайскага і на паўднёва-заходняй ускраіне Данецка ў пад Мар'інкай, Перамогай і Новаміхайлаўкай.

Нагадаем, украінскія воіны трымаюць пад сталым агнявым кантролем расейскіх акупантаў пад Бахмутам. Спробы прарвацца нават невялікімі штурмавымі групамі заканчваюцца для ворага смерцю.

Раней паведамлялася, што Аўдзееўскі кірунак з'яўляецца адным з самых гарачых на фронце. Але і там вораг «выдыхаецца», як і на Бахмуцкім кірунку.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках