Байцы УСУ знішчылі расейскіх дэсантнікаў, якія хаваліся ў бліндажах
4- 24.03.2023, 21:31
- 8,848

Бітва адбылася на Бахмуцкім кірунку.
Байцы другой роты другога батальёна 3-й асобнай штурмавой брыгады Узброеных сілаў Украіны зачысцілі варожую перадавую пазіцыю, знішчыўшы прысутных на ёй расейскіх дэсантнікаў і захапіўшы трафеі: камера відэаназірання на штатыве, кулямёты, снайперскія вінтоўкі Драгунова.
Пра гэта расказалі самі абаронцы Украіны, паведамляецца на старонцы ў Twitter «Аператыўны УСУ».
Украінскі ваяр расказаў, што дэсантнікі акупантаў былі знішчаныя ў сваіх бліндажах гранатамі. Толькі адзін з іх доўга адстрэльваўся, аднак і яго атрымалася ліквідаваць.
Трэцяя брыгада змагаецца на Бахмуцкім кірунку.
Асцярожна! У відэа прысутнічае ненарматыўная лексіка!
🇺🇦Хлопці розвалили російських "вдвшників" та мають трофеї!🔥🔥🔥 pic.twitter.com/tKIJPcrP3R
— Оперативний ЗСУ (@operativno_ZSU) March 24, 2023