Саакашвілі заявіў, што яго атруцілі расейскія агенты
4- 24.03.2023, 18:55
- 9,600

ФОТА: CHARTER97.ORG
Экс-прэзідэнту Грузіі ў ежу маглі дадаваць невялікія дозы атруты.
Былы прэзідэнт Грузіі Міхеіл Саакашвілі заявіў, што да яго атручвання ў турме датычныя расейскія агенты.
Пра гэта паведамляе Politico.
Палітык выказаў меркаванне, што расейцы пачалі дзейнічаць у грузінскіх службах бяспекі пасля яго арышту і маглі арганізаваць атручэнне.
«Ва ўстанове, у якой я знаходжуся, асноўныя пастановы аб лячэнні прымаюць службы бяспекі, а не лекары - яны прызначаюць увесь медперсанал», - заявіў Саакашвілі.
У сваю чаргу адвакат былога прэзідэнта Масіма Д’Анджэла паведаміў, што палітыку ў ежу маглі дадаваць невялікія дозы атруты. Ён думае, што такія метады падобныя да «павольных і балючых метадаў Крамля, калі гаворка ідзе аб ліквідацыі палітычных зняволеных».