Над Чорным морам з'явіліся знішчальнікі і самалёт-выведнік Брытаніі
8- 24.03.2023, 18:37
- 12,354

У Мінабароны краіны пакуль ніяк не каментавалі такі крок.
У пятніцу, 24 сакавіка, над Чорным морам зафіксавалі пралёт брытанскага выведвальнага самалёта Boeing RC-135.
Як сведчаць звесткі сэрвісу Flightradar, цяпер брытанскі самалёт знаходзіцца ў заходняй частцы Чорнага мора. Яго суправаджаюць два брытанскія знішчальнікі Eurofighter Typhoon.
У Мінабароны Брытаніі пакуль ніяк не каментавалі такі крок. Аднак пралёт брытанскіх самалётаў у міжнароднай паветранай прасторы над Чорным морам адбыўся на фоне інцыдэнту са збіваннем Расеяй амерыканскага дрона-выведніка, адзначае unian.net.