Рассельгаснагляд знайшоў небяспечнае захворванне ў пшаніцы з Беларусі
11- 24.03.2023, 18:09
- 7,166

Партыю вярнулі пастаўшчыку.
21 сакавіка ў Варонежы Рассельгаснагляд выявіў небяспечнае захворванне - карлікавую галаўню - у насенні пшаніцы, увезенай з Беларусі. Захворванне выявілі ў партыі насення, вырабленага РУП Навукова-Практычны цэнтр НАН Беларусі земляробства, паведамляе прэс-служба расейскага ведамства.
Увоз амаль 5 тон пшаніцы быў забаронены, партыю вярнулі пастаўшчыку.
У сувязі з гэтым Рассельгаснагляд плануе правесці перамовы з Галоўнай дзяржаўнай інспекцыяй насенняводства, каранціну і абароны раслін Беларусі. Рассельгаснагляд і фітасанітарная служба Беларусі зацвердзяць план супольнай рэгіяналізацыі месцаў вытворчасці насеннага матэрыялу ў Беларусі, а таксама ўмовы перамяшчэння ў Расею беларускіх насення і комплекс тэрміновых захадаў, у мэтах прадухілення паставак у Расею заражанай прадукцыі.