ЗША ўвялі санкцыі супраць МАЗа, БелАЗа і самалёта Лукашэнкі
56- 24.03.2023, 17:55
- 46,250

Таксама ў «чорны спіс» трапілі фальсіфікатары выбараў.
ЗША ўвялі санкцыі супраць кампаній і фізічных асоб з Беларусі, у тым ліку БелАЗа і Менскага аўтамабільнага завода, паведамляе амерыканскае Мінфінансаў.
«Наступныя арганізацыі былі дададзеныя ў санкцыйны ліст Управы кантролю за замежнымі актывамі (OFAC): ААТ БелАЗ - кіроўная кампанія холдынгу «БелАЗ-Холдынг», ААТ «Менскі Аўтамабільны Завод», - гаворыцца ў дакуменце.
Акрамя таго, у спіс санкцыйных асоб унесеная сакратарка Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Алена Балдоўская, кіраўнік ЦВК Ігар Карпенка і іншыя фальсіфікатары.
Санкцыі ўвялі і ў дачыненні да самалёта, якім карыстаецца Лукашэнка.