Расейскі прапагандыст год таму «браў без бою» Кіеў, а цяпер прадракае распад РФ
14- 24.03.2023, 16:49
- 23,188
Відэафакт.
Расейскі прапагандыст Андрэй Каравулаў год таму заявіў, што РФ возьме Кіеў без бою. Цяпер ён прадракае распад РФ.
Адпаведнае відэа было апублікаванае ў Telegram-канале «Крамлёўскі цырк».
«Баюся, што праз некалькі гадоў не будзе ніякай адзінай Расеі. Я не пра партыю. Партыі не будзе яшчэ раней. Самой Расеі не будзе як адзінай краіны», - прагназуе Каравулаў.
Раней сайт Charter97.org пісаў, як Лукашэнка зганьбіўся з прагнозамі наконт вайны ва Украіне.