Leroy Merlin пазбаўляецца ад усіх сваіх крам у Расеі
9- 24.03.2023, 15:52
- 6,790

Найбуйнейшы прадавец будаўнічых тавараў сыходзіць з расейскага рынка.
Французскі Leroy Merlin заявіў аб планах прадаць усе свае крамы ў Расеі. Цяпер даччыную кампанію могуць перадаць лакальнаму мэнэджменту.
Пра гэта паведамляе на прэс-цэнтр французскай групы ADEO, якая валодае крамай.
"Пасля больш чым 18 гадоў дзейнасці ў Расеіі перадача кантролю над кампаніяй Leroy Merlin мясцоваму кіраўніцтву павінна захаваць працоўныя месцы 45 000 супрацоўнікаў і гарантаваць, што дзейнасць кампаніі застанецца на службе жыхароў краіны", – гаворыцца ў заяве.
Сказана, што ADEO прыпыніла якія-небудзь інвестыцыі ў Расеі пасля пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварвання ва Украіну, але пры гэтым крамы Leroy Merlin працягнулі працу ў гарадах РФ.
Адзначым, што Leroy Merlin (Леруа Мерлен) – французская кампанія, уладальніца гандлёвых сетак, якія спецыялізуюцца на продажы тавараў для будаўніцтва.
Цяпер у 65 гарадах Расеі працуюць 111 будаўнічых і DIY-гіпермаркетаў Leroy Merlin. Рэтэйлер уваходзіць у дзясятку найбуйных гандлёвых кампаній краіны.
Падчас расейскага ўварвання ва Украіну 2022 кампанія адмовілася спыняць працу на расейскім рынку і адмовілася далучыцца да байкоту рэжыму Расеі.
У адказ на гэта ва ўкраінскім МЗС заклікалі да байкоту Leroy Merlin.