Беларусаў папярэдзілі аб ваўчыным выцці на мяжы з Польшчай
10- 24.03.2023, 15:18
- 11,022

Ваўчынае выццё можа быць чутнае на чыгунцы паміж Бяла-Падляскай і Тэрэспалем.
У Беларусі паблізу польскай мяжы можна пачуць ваўчынае выццё, паведаміў тэлеграм-канал «#1регион».
Паведамляецца, што ваўчынае выццё будуць чуць жыхары Берасцейшчыны - на чыгуначных рэйках паміж «Бяла-Падляскай» і «Тэрэспалем». Не выключаецца, што выццё ваўкоў можа даносіцца і да жыхароў памежных раёнаў Берасцейскай вобласці.
«Ваўчынае выццё» будуць выдаваць спецыяльныя прылады, усталяваныя паміж «Бяла-Падляскай» і «Тэрэспалем» на чыгуначным маршруце. Акрамя выцця ваўкоў, могуць быць іншыя шумы, напрыклад, карканне варон.
- Гэтая мера прынятая для адпужвання іншых жывёл, каб тыя не траплялі пад цягнікі, - растлумачылі ў прэс-службе.