У Маскве святар РПЦ нагой ударыў пенсіянерку, якая замінала яму канькаць грошы
64- 24.03.2023, 15:10
- 23,304

Відэафакт.
Расейская праваслаўная царква (РПЦ) патрапіла ў новы гучны скандал. Як мяркуецца, святар збіў пенсіянерку на вачах у шакаваных мінакоў. Відэа інцыдэнту 24 сакавіка распаўсюдзіў расейскі рэсурс навін BAZA.
Бойка здарылася ў раёне станцыі метро «Марксісцкая». «Мужчына з барадой і бабуля з кветкамі звычайна стаялі недалёка адзін ад аднаго… Пенсіянерка прадавала кветкі, а ён збіраў міласціну», - распавёў рэсурс.
Канфлікт узнік, калі бабуля надумала памяняць месца і стала побач з магчымым святаром. Яму не спадабалася набліжэнне «канкурэнткі», таму ён нанёс удар нагой па ёй, каб адагнаць. Пры гэтым мужчына не выпускаў з рук праваслаўны абраз. Гэты момант знялі на відэа мінакі.
Характэрна, што, паводле звестак рэсурсу, пацярпелая пенсіянерка адмовілася выклікаць паліцыю і хуткую дапамогу. Мяркуючы з усяго, пацярпела яна нямоцна, аднак кветкі, якія жанчына прадавала, былі сапсаваныя. У РПЦ пакуль не пракаментавалі інцыдэнт.