Колькасць свабодных арэндных кватэр у Менску расце
5- 24.03.2023, 14:15
- 5,516

Больш за ўсё павялічылася прапанова 1-пакаёвых кватэр.
У сталіцы прапануецца ў арэнду ўсё больш кватэр, попыт пры гэтым не расце, а кошт зніжаецца.
У лютым 2023 года свабоднымі для доўгатэрміновага засялення лічыліся 3 676 кватэр у Менску.
У параўнанні з аналагічным месяцам мінулага года выбар на рынку доўгатэрміновай арэнды жылля павялічыўся на 14,4%, сведчаць звесткі realt.by.
Істотней за ўсё павялічылася прапанова 1-пакаёвых кватэр - іх стала больш на 5,3%. Колькасць «двоек» стала большай амаль на 3%, а «траячак», наадварот, на 2,2% меншай.
Попыт на здымныя кватэры ў лютым застаўся на леташнім узроўні: у лютым мінулага года арэнднае жыллё ў сталіцы шукалі радзей толькі на 2%. Сезоннае павелічэнне попыту экспэрты чакаюць толькі да канца вясны.
За апошнія 12 месяцаў кошты на арэнду кватэр у Менску знізіліся ва ўсіх сегментах: «двойкі» сталі танней на 11,5%, «тройкі» - на 7,2%, «аднапакаёўкі» - на 0,4%.