Сетку лабараторый Synevo ў Беларусі аддалі расейцам
6- 24.03.2023, 11:27
- 10,282

Змяняюць шыльды і рэактывы.
Сетка Synevo у Беларусі канчаткова перайшла пад кіраванне расейскай Helix. Лабараторныя пункты сталі мяняць шыльды, цяпер там пазначана адразу два брэнды, піша «Точка.by».
Працэс пераходу пад кіраванне Helix пачаўся яшчэ ў лютым і працягваецца дагэтуль.
«Паступова ўсё ідзе. Змяняюцца шыльды. Але працуем як раней, усе паслугі захоўваюцца», - адзначыла супрацоўніца кампаніі.

Яна таксама расказала, што найбліжэйшым часам у сетцы могуць з'явіцца новыя лабараторныя пункты.
На пытанне, што ж усё ж такі змянілася ў працы лабараторый, у кампаніі адзначылі, што зараз рэактывы для правядзення аналізаў будуць вытворчасці РФ.

Нагадаем, пра тое, што швэдскі медыцынскі холдынг Medicover, уладальнік сеткі лабараторый «Сінэва», сыходзіць з Беларусі, пра гэта стала вядома летась у лістападзе.