У Кіеве з'явілася вуліца Уладзіміра Караткевіча
7- 24.03.2023, 11:13
- 3,012

Класік беларускай літаратуры вучыўся ў Кіеўскім універсітэце.
Ва ўкраінскай сталіцы афіцыйна з'явілася вуліца беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Адпаведную пастанову прыняла Кіеўская гарадская рада.
Пастанова прынятая ў рамках праграмы змены назваў, звязаных з РФ і яе сатэлітамі. 23 сакавіка кіеўскія дэпутаты перайменавалі 16 аб'ектаў. Вуліца імя савецкага літаратурнага крытыка Дабралюбава атрымала імя Уладзіміра Караткевіча.
Класік беларускай літаратуры вучыўся ў Кіеўскім універсітэце. Ва ўкраінскай сталіцы ўсталяваны помнік Караткевічу.