Польшча пабудавала ўжо 107 кіламетраў сцяны на мяжы з РФ
7- 23.03.2023, 21:41
- 6,186

Варшава пастанавіла адгарадзіцца ад агрэсара.
Прадстаўніца Вармінска-Мазурскага аддзела Памежнай службы Польшчы Міраслава Александровіч паведаміла, што ўжо пабудаваныя 107 кіламетраў сцяны на мяжы з расейскай Калінінградскай вобласцю.
Пра гэта паведамляе Wnp.pl.
«Мы пабудавалі ўжо блізу 107 км гэтай загароды. Гэта больш за палову адлегласці наземнага адрэзку мяжы Польшчы з РФ, якая складае 198 км», – паведаміла Александровіч.
Загароду пачалі будаваць у пачатку лістапада 2022 года. Яна складаецца з трох шэрагаў калючага дроту на металічных слупах 2,5 метра ў вышыню і 3 метры ў шырыню.
У пачатку красавіка пачнуць мантаваць так званы электронны бар'ер – сістэму фіксацыі руху на мяжы.
30 чэрвеня Польшча закончыла будаўніцтва сцяны на мяжы з Беларуссю. Даўжыня сцяны складае блізу 140 км, а вышыня 5,5 метраў.