Да +17°С чакаецца ў Беларусі ў пятніцу
- 23.03.2023, 21:38
- 1,924

Будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е.
Дождж і да 17 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 24 сакавіка, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У пятніцу чакаецца воблачнае надвор'е, днём з праясненнямі. На большай частцы краіны пройдуць дажджы. У начны і ранішні час па паўночным усходзе на асобных адрэзках дарог будзе галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні, паўднёвы 4–9 м/с, парывы да 14 м/с.
Тэмпература паветра ноччу складзе 6–12 градусаў цяпла, днём – плюс 11–17 градусаў.