Украіна атрымала першыя чатыры знішчальнікі ад Славаччыны
7- 23.03.2023, 16:35
- 7,782

Неўзабаве іх можа перадаць і Польшча.
Сёння, 23 сакавіка, Украіна атрымала першыя чатыры знішчальнікі МіГ-29. Пра гэта паведаміў міністр абароны Славаччыны Яраслаў Надзь.
«Мы паспяхова перадалі Узброеным сілам Украіны першыя чатыры знішчальнікі МіГ-29. Перакідку ажыццяўлялі ўкраінскія пілоты з дапамогай ВПС Славаччыны, украінскага персаналу і іншых складнікаў, якія гарантуюць бяспеку перакідкі і неабходную дакументацыю», - гаворыцца ў паведамленні.
Як пісаў сайт Charter97.org, Польшча таксама перадасць Украіне знішчальнікі МіГ-29.