Жыхароў Марыупаля пачалі высяляць з дамоў, якія агледзеў Пуцін
7- 23.03.2023, 16:19
- 22,068
У акупаваным горадзе гэта выклікала абурэнні.
Жыхароў жылога комплексу «Неўскі» ў акупаваным расейцамі Марыупалі, які 18 сакавіка наведаў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, пачалі высяляць з выдадзеных ім кватэр, піша «Вёрстка» са спасылкай на закрыты чат ЖК і саміх жыхароў.
«Сведчанні на права ўласнасці не выдадуць, пакуль не правядуць праверку аб законнасці выдачы кватэры. І ўжо ёсць выпадкі высялення, калі раптам высветліцца, што ёсць іншае жыллё», - напісала ў чаце адна з жыхарак ЖК.
Акрамя наяўнасці іншага жылля прычынай для высялення можа стаць памылка камісіі для праверкі жыхароў, кажа жыхарка «Неўскага». З яе слоў, у яе ёсць невялікая доля ў кватэры бацькоў, праз што яна таксама баіцца высялення.
«У кожным выпадку гэта нейкі ідыятызм: спачатку ўзрадаваць людзей, даць ім купіць мэблю, абжыцца, а потым адабраць жыллё», - кажа іншы жыхар дома.
Некалькі чалавек у чаце таксама паскардзіліся, што не могуць атрымаць пасведчанні на права ўласнасці праз праверкі «законнасці атрымання» кватэры, якія праводзіць пракуратура. Са слоў Вікторыі (імя змененае), яна звярнулася ў МФЦ з пытаннем аб атрыманні пасведчання на права ўласнасці, але ёй сказалі, што спачатку пракуратура павінна праверыць законнасць атрымання жылля.
«Прыйшлі, вызвалілі ад жытла, ад працы, ад родных і цяпер далі нам ласку. Раздаюць жыллё, але яно не ваша...але вы ж забралі ў нас прыватызаваную жылплошчу», - напісаў адзін з удзельнікаў чата ЖК.