Украінскія памежнікі разбілі «вагнераўцаў» у вулічным баі ў Бахмуце
2- 23.03.2023, 15:38
- 6,980

Акупантаў распляжылі з ручных гранатамётаў.
У Бахмуце Данецкай вобласці працягваюцца вулічныя баі. Найміты прыватнай ваеннай кампаніі «Вагнер» спрабавалі адціснуць украінскіх памежнікаў з іх пазіцый, але Сілы абароны далі адпор і нанеслі супраціўніку страты.
Новым відэа сутыкнення, якое адбылося ў Бахмуце, 23 сакавіка падзялілася прэс-служба ДПС Украіны. У ведамстве не ўдакладнілі, калі менавіта былі зняты кадры.
Памежнікі распавялі, што «вагнераўцы» спрабавалі прайсці наперад, даслаўшы жывую сілу на забой.
«Байцам Дзяржаўнай памежнай службы ўдалося адбіць штурм і прымусіць ворага адысці са стратамі», - сказана ў паведамленні.

На відэа бачна, як група ўкраінскіх абаронцаў страляла па ворагу з ручных гранатамётаў.
