Беларускага амбасадара выклікалі ў МЗС Польшчы
4- 23.03.2023, 15:13
- 13,686

Дыпламат пачуў гучны пратэст з боку Варшавы.
Кіраўніка беларускай дыпмісіі ў Варшаве выклікалі ў МЗС Польшчы праз шпіёнскі скандал, піша са спасылкай на свае крыніцы RMF FM.
Выклік беларускага дыпламата звязаны з раскрыццём сеткі шпіёнаў, якія працавалі на Расею, у Польшчы. Сярод затрыманых – трое беларусаў.
«Дыпламат пачуў рашучы пратэст у сувязі са шпіёнскай дзейнасцю беларускіх грамадзян», — піша RMF FM.
Як пісаў сайт Charter97.org, Менск запатрабаваў сустрэчу з беларусамі, якіх у Польшчы падазраюць у шпіянажы.