У Бахмуце расейцы распляжылі з артылерыі свае штурмавыя групы
2- 23.03.2023, 11:03
- 8,086

Камандзір брыгады імя Канстанціна Астрожскага расказаў аб баях за места.
Нягледзячы на значныя страты, расейскія вайскоўцы не пакідаюць спроб захапіць места-фартэцыю. Акупанты б'юць з артылерыі нават па сваіх штурмавых групах, калі іх спыняюць Сілы абароны.
Пра гэта Military Media Center паведаміў камандзір 30-й асобнай механізаванай брыгады імя князя Канстанціна Астрожскага палкоўнік Уладзімір Сіленка.
Афіцэр УСУ адзначыў, што Бахмут - палітычная пастанова Пуціна. Камандзір 30-й брыгады перакананы, што гэтае места-фартэцыя выканала сваю задачу ўжо на 200%.
«Гэта фарпост, які расейцы спрабуюць узяць, ужываючы тактыку нашэсця штурмавымі групамі па 10-15 чалавек. З досведу дзейнасці на гэтым кірунку, акупанты ўжываюць артылерыю нават па сваіх штурмавых групах, калі іх спыняюць нашы падраздзяленні», - адзначыў палкоўнік.
У той жа час, Сіленка падкрэсліў, што нельга недаацэньваць супраціўніка, ён выпрабоўвае розную тактыку. «Калі акупанты маюць поспех, б'юць штурмавой групай і нарошчваюцца, калі не - пераходзяць на іншы сэктар», - растлумачыў украінскі вайсковец.
Таксама палкоўнік дадаў, калі ўвогуле гаварыць пра варожае камандаванне, то гэта генералы савецкіх часоў. У нас жа збольшага маладыя афіцэры і генералы, больш крэатыўныя і з досведам узаемадзеяння з NATO.
«Расейцы ўжо адчулі на сабе работу зброі, якую нам даюць партнёры, таму ў іх «запалала», - падкрэсліў Сіленка.