Пуцін не зразумеў, што Лукашэнка хацеў яму расказаць праз тэлефон
34- 23.03.2023, 9:45
- 35,200

Дыктатар патэлефанаваў у Маскву, каб паведаміць «найнепрыемнейшую рэч».
Уладзімір Пуцін не зразумеў, што Аляксандр Лукашэнка хацеў яму расказаць праз тэлефон. Пра гэты кур'ёзны выпадак Лукашэнка расказаў у сераду. Пасля нядаўняга наведвання менскага прадпрыемства «Планар» ён патэлефанаваў у Маскву, паведамляе «Еўрарадыё».
«Хачу паведаміць табе «найнепрыемнейшую» рэч, — прагучала з Менска. - У нас ёсць усё, каб лёталі самалёты, перасоўваліся танкі і ў космас запускаліся ракеты».
«Ты пра што?» - перапыніў Уладзімір Пуцін.
«Я пра мікраэлектроніку, - абсалютна сур'ёзна сказаў Аляксандр Лукашэнка. — І кажу яму так, па-простаму: калі мы сёння айфон гэты не зробім (няма ў нас гэтых «нанаметраў»), добра, мы яго купім. Але каб трактары, электрамабілі, матацыклы, самалёты, ракеты і баявая тэхніка перасоўваліся - у нас ёсць усё... Таму яшчэ пэўны час - і мы атрымаем тое, што нам трэба для гэтых айфонаў. Кампутар жа які робіцца…»
Расказваючы пра гэты званок, Лукашэнка спрабаваў пераканаць беларусаў, што «эканоміка не падала і не падае». Проста яму яшчэ патрэбны «пэўны час».